15 траўня 2024, Серада, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены ў Крыме ўкраінскі афіцэр вызвалены

2
Захоплены ў Крыме ўкраінскі афіцэр вызвалены

Капітан 2-га рангу Вячаслаў Дзям'яненка, выкрадзены расейскімі вайскоўцамі ў Крыме, на волі.

Пра гэта паведаміў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў у эфіры праграмы "Шустер LIVE", піша Украинская правда.

"Перад пачаткам эфіру мне патэлефанавалі нашы спецыялісты, і капітан другога рангу Дзям'яненка вызвалены. І я думаю, што ўжо заўтра ён будзе ў Кіеве", - паведаміў ён.

Як вядома, у аўторак капітан 2-га рангу выйшаў на сувязь з жонкай. "Учора яму ўдалося выйсці на сувязь з жонкай. Ён сказаў тры слова. Перажывае, жывы здаровы і ўсё будзе добра", - распавяла яго цётка.

23 сакавіка Вячаслаў Дзям'яненка быў выкрадзены пры захопе Цэнтра інфармацыйна-псіхалагічных аперацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках