15 траўня 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА прадставіць «план міру» для Украіны

4
НАТА прадставіць «план міру» для Украіны

Новы ўсёабдымны план альянсу будзе прадстаўлены ў бліжэйшы час.

Пра гэта сказаў Камандуючы ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў, перадае Інтэрфакс.

"Я лічу, што мы ўжо распрацавалі добры план па забеспячэнню ўстойлівай паветранай прасторы. Думаю, у нас ёсць план, які таксама вельмі спалучаецца з неабходнасцю забеспячэння ўстойлівасці ў марской прасторы", - заявіў генерал.

Ён дадаў: "Зараз мы таксама вядзём напружанае абмеркаванне з нашымі саюзнікамі па пытанні аб наземным складніку, які стане забеспячэннем міру ў існуючых новых умовах". Брыдлаў адзначыў, што ў гэтых умовах "вельмі важна прадставіць поўную карціну ("забеспячэння міру"- рэд .), уключаючы паветраную, марскую і наземную прастору".

"Мы прадставім яе на працягу некалькіх наступных дзён", - запэўніў генерал.

Паводле яго ацэнак, Расеі "дастаткова 12 гадзін з пачатку аперацыі (каб ажыццявіць уварванне на Украіну - рэд.)", акрамя таго, "яны (расейскія войскі - рэд.) могуць пачаць ужо зараз, калі атрымаюць загад".

Расейскія войскі "прадстаўляюць сабой камбінаваную групоўку з усім неабходным для таго, каб уварвацца на Украіну, калі будзе зроблены такі выбар". Яны "маюць самалёты, верталёты - усю лагістыку для паспяховага ўварвання, калі ім гэта спатрэбіцца", - сказаў Брыдлаў.

Як паведамлялася, раней ён датэрмінова вылецеў з Вашынгтона, дзе павінен быў выступаць у Кангрэсе, у Еўропу для каардынацыі дзеянняў з еўрапейскімі саюзнікамі па НАТА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках