15 траўня 2024, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Омскі сыр адбіраюць з продажу з-за «купання ў малацэ»

19
Омскі сыр адбіраюць з продажу з-за «купання ў малацэ»

Расспажыўнагляд вырашыў прыпыніць абарот прадукцыі завода "Сыры" ў Омску, пасля таго як яго супрацоўнікі выклалі фатаграфіі, дзе яны купаюцца ў ванне з малаком.

Прадукцыя завода адбіраецца з продажу ў некалькіх рэгіёнах Расеі.

У канцы сакавіка ў інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі, на якіх бачна, як некалькі супрацоўнікаў заводу купаюцца ў малацэ, адзначаючы дзень народзінаў аднаго з іх, паведамляе BBC.

Неўзабаве пасля гэтага Расспажыўнагляд заявіў аб грубых парушэннях санітарнага заканадаўства на заводзе. Ведамства таксама звярнулася ў рэгіянальны Следчы камітэт з просьбай узбудзіць у дачыненні да работнікаў завода крымінальныя справы.

Пра намер правесці праверку дзеянняў службовых асобаў прадпрыемства заявіла і Генпракуратура.

Між тым, уладальнік прадпрыемства Аркадзь Пляцюк у чацвер заявіў, што працаўнікі на відэа купаюцца не ў малацэ, а ў тэхналагічнай вадкасці, якая засталася пасля мыцця ванны для прадукцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках