15 траўня 2024, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільская амбасада ў Менску спыніла забастоўку

4
Ізраільская амбасада ў Менску спыніла забастоўку

Амбасада Ізраіля ў Менску аднавіла працу.

"Амбасада зноў працуе і аказвае ўсе консульскія паслугі", - паведамілі ў чацвер агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у дыпламатычным прадстаўніцтве.

Консульскі аддзел па прыёме дакументаў на візу працуе, як і раней: з панядзелка па пятніцу з 09.00 да 12.00.

Як раней паведамлялася, прафсаюз ізраільскіх дыпламатаў у сакавіку абвясціў "татальную забастоўку" з патрабаваннем аб павышэнні заробкаў. Падчас забастоўкі праца цэнтральнага апарата МЗС у Іерусаліме і ўсіх 103 амбасадаў, консульстваў і прадстаўніцтваў Ізраіля ў іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі, была спыненая. У выніку забастоўкі дыпламаты дамагліся дамовы з міністэрствам фінансаў аб павышэнні заробкаў і паляпшэнні ўмоў працы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках