15 траўня 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі аднаўляюць працу фабрыкі Roshen

1
У Расеі аднаўляюць працу фабрыкі Roshen

ААТ "Ліпецкая кандытарская фабрыка "Рашэн", якая ўваходзіць ва ўкраінскую карпарацыю Roshen, у чацвер аднавіла працу.

Як паведаміў "Інтэрфаксу" генеральны дырэктар ТАА "Рашэн" Канстанцін Вахонін, у пятніцу пачне выпуск прадукцыі і другая фабрыка Roshen у Ліпецкай вобласці - у вёсцы Сянцова.

Паводле яго слоў, большасць праблем, звязаных з аднаўленнем працы і выплатай зарплаты персаналу, знятыя. "Нашы работнікі атрымаюць заработную плату згодна з графікам 15 красавіка", - заявіў Вахонін.

Як паведамлялася, у сакавіку Цвярскі суд Масквы ў рамках расследавання крымінальнай справы супраць карпарацыі Roshen арыштаваў яе рахункі ў РФ. Судовы пазоў быў ініцыяваны расейскім холдынгам "Аб'яднаныя кандытары", які патрабуе ад Roshen выплаты 2,4 млрд рублёў за незаконнае карыстанне таварнымі знакамі. Вытворчасць на расейскіх фабрыках Roshen была спыненая.

Roshen, адзін з найбуйнейшых ва Украіне вытворцаў кандытарскіх вырабаў, уключае ў сябе Кіеўскую, Крэменчугскую (Палтаўская вобл.) і дзве Вінніцкія кандытарскія фабрыкі, масламалочны камбінат "Бершадзьмалако" (Вінніцкая вобл.), дзве вытворчыя пляцоўкі ў Ліпецкай вобласці (РФ), Клайпедскую кандытарскую фабрыку (Літва) і фабрыку Bonbonetti Choco (Венгрыя). У лютым гэтага года карпарацыя закрыла фабрыку ў Марыўпалі (Данецкая вобл.), патлумачыўшы гэта рашэнне ціскам падатковых органаў, а таксама забаронай на пастаўку вырабленай ва Украіне прадукцыі Roshen у Расею.

Расспажыўнагляд ў ліпені 2013 года забараніў пастаўкі ў РФ шакаладу і цукерак, якія выпускаюцца на чатырох украінскіх фабрыках Roshen, з-за прэтэнзій да якасці прадукцыі.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках