15 траўня 2024, Серада, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Расея гатовая да бліцкрыгу

1
Дональд Туск: Расея гатовая да бліцкрыгу

Расейскае ўварванне ва Усходнюю і Паўднёвую Украіну вельмі рэальна.

Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Die Zeit заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, PAP (пераклад - charter97.org).

«Небяспека расейскага бліцкрыгу ва Усходняй і Паўднёвай Украіне рэальная. І ніхто не ведае, ці адбудзецца гэта», - сказаў ён.

Туск падкрэсліў, што на дадзены момант «самай лепшай гарантыяй бяспекі будуць не папяровыя гарантыі, а фізічная прысутнасць войскаў НАТА ў Польшчы».

«Таксама цяпер вельмі важная еўрапейская салідарнасць і гатоўнасць да правядзення сумеснай палітыкі для стрымлівання расейскай агрэсіі. На сённяшні дзень нам патрэбны і энергетычны саюз. Гэта працэс, які зойме некалькі гадоў, а, можа, некалькі дзесяткаў гадоў. Але мы павінны пачаць ужо сёння, калі жадаем стаць больш незалежнымі», - падкрэсліў польскі прэм'ер.

На думку палітыка, аднаўляльныя крыніцы энергіі не могуць быць ключом да энергетычнай незалежнасці з-за іх высокага кошту.

«Інструментамі, якія ўзмацняюць незалежнасць, з'яўляецца рэабілітацыя вугалю з выкарыстаннем новых - чыстых тэхналогій, а таксама сланцавы газ», - лічыць Дональд Туск.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках