15 траўня 2024, Серада, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінца кінулі ў Беларусі ў ізалятар за чужы пашпарт

2
Украінца кінулі ў Беларусі ў ізалятар за чужы пашпарт

У ізалятар часовага ўтрымання змешчаны грамадзянін Украіны, які спрабаваў трапіць у Беларусь па чужым пашпарце.

Мужчына быў затрыманы памежным нарадам 2 красавіка ў пункце пропуску «Церуха». Ён ехаў са сваёй краіны ў цягніку паведамленнем «Кіеў-Санкт Пецярбург».

«Пры праходжанні памежнага кантролю грамадзянін Украіны прад'явіў для праверкі пашпарт з прыкметамі частковай падробкі - у ім было пералепленае фота, - распавёў TOMIN.BY прэс-афіцэр Гомельскай памежнай групы Зміцер Уклейка. - Як патлумачыў сам затрыманы, прад'яўлены пашпарт ён узяў у сябра, а накіроўваўся ў Беларусь з мэтай наведвання сваякоў, якія нібыта пражываюць у горадзе Маладзечна».

У дачыненні да парушальніка складзены пратакол па артыкуле 23.29 «Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У ізалятары часовага ўтрымання затрыманы будзе знаходзіцца на перыяд правядзення праверачных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках