15 траўня 2024, Серада, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярха Кірыла не жадаюць бачыць у Латвіі

27
Патрыярха Кірыла не жадаюць бачыць у Латвіі

Латвія просіць патрыярха Кірыла перанесці візіт з-за палітыкі Расеі.

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш падпісаў ліст, у якім прапануецца перанесці запланаваны на сярэдзіну траўня візіт у Рыгу Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, паведамляюць латвійскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Лігу Крапане.

Гэта рашэнне звязана з міжнародным становішчам і, у прыватнасці, з палітыкай, якая рэалізуецца Расеяй.

Ліст быў падпісаны 17 сакавіка, а Кірылу ён будзе перададзены ў чацвер 3 красавіка, піша liga.net.

Візіт патрыярха Кірыла ў Латвію быў запланаваны на сярэдзіну траўня, зараз кіраўніцтва краіны прапануе перанесці яго - хутчэй за ўсё, на восень.

Нагадаем, раней УПЦ Маскоўскага патрыярхату звярнулася да патрыярха РПЦ Кірыла з просьбай зрабіць усё, каб пазбегнуць вайны ва Украіне. Патрыярх Кірыл да гэтага часу не пракаментаваў дзеянні Расеі ў Крыме.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках