16 траўня 2024, Чацвер, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Малдовы змогуць наведваць краіны ЕЗ без віз

13
Жыхары Малдовы змогуць наведваць краіны ЕЗ без віз

Еўрапейскі Звяз прыняў рашэнне аб кароткатэрміновых бязвізавых паездках у краіны Шэнгенскай зоны для грамадзян Малдовы.

Адпаведная прапанова Еўрапейскай камісіі была падтрыманая Еўрапейскім парламентам і Еўрапейскай Радай у чацвер 3 красавіка, паведамляе УНІАН.

"У канцы гэтага месяца грамадзянам Малдовы з біяметрычнымі пашпартамі больш не патрэбныя будуць візы для паездак у Шэнгенскую зону на кароткі перыяд. Гэта велізарнае дасягненне і пачатак новага кірунку ў нашых адносінах", - сказала камісар ЕЗ па ўнутраных справах Сесілія Малстром.

ЕЗ і Малдова пачалі візавы дыялог у чэрвені 2010 года.

"Гэта паказвае, што намаганні малдаўскай улады былі ўзнагароджаныя, і ЕЗ адданы справе дасягнення выніку з трэцімі краінамі, жадаючымі з намі працаваць. Магчымасць бязвізавых падарожжаў у Шэнгенскую зону больш умацуе чалавечыя кантакты, а таксама бізнесавя, сацыяльныя і культурныя сувязі паміж Еўрапейскім Звязам і Малдовай", - дадала Малстром.

Паводле звестак Еўракамісіі, колькасць грамадзян Малдовы, якія падавалі заяўкі на Шэнгенскія візы, была стабільнай апошнія чатыры гады. Колькасць адмоваў у прадастаўленні віз у мінулым годзе скарацілася да 4,8 адсотка з 11,4 адсотка ў 2012 годзе.

Нагадаем, 28 лістапада 2013 года падчас саміту "Усходняга партнёрства" ў Вільні адбылося тэхнічнае парафіяванне Пагаднення аб асацыяцыі Малдовы з Еўрапейскім Звязам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках