15 траўня 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Макарэвіч пра масавае вар'яцтва расейцаў

82
Андрэй Макарэвіч пра масавае вар'яцтва расейцаў

Вядомы расейскі музыка распавёў пра перадумовы псіхічных адхіленняў у сваіх суайчыннікаў.

Андрэй Макарэвіч напісаў у сваім блогу на сайце Слон.ру, што менавіта ў іх паводзінах здзівіла яго.

«Самае для мяне неверагоднае - няўжо для выбуху масавага вар'яцтва досыць перамагчы ў спартыўных спаборніцтвах і адхапіць у суседа кавалак зямлі?» - пытаецца музыка.

Нагадаем, што ў 2003 годзе Андрэй Макарэвіч атрымаў ордэн за заслугі перад Айчынай IV ступені за вялікі ўклад у развіццё музычнага мастацтва. Цяпер шэраг грамадскіх дзеячаў Расеі патрабуюць пазбавіць музыку ўзнагароды з-за крытыкі палітыкі Пуціна.

Андрэй Макарэвіч неаднаразова выказваў сваю пазіцыю з нагоды дзеянняў расейскіх уладаў у Крыме і 15 сакавіка ўзяў удзел у Маршы міру ў Маскве.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках