15 траўня 2024, Серада, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент адмяніў плату за роўмінг у ЕЗ

4
Еўрапарламент адмяніў плату за роўмінг у ЕЗ

Рашэнне ўступіць у сілу да канца снежня 2015 года ва ўсіх 28-мі краінах ЕЗ.

Дэпутаты Еўрапарламента на пленарнай сесіі ў Брусэлі прагаласавалі за адмену да снежня 2015 года платы за роўмінг на тэрыторыі Еўразвяза, паведаміла віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі па пытаннях лічбавых тэхналогій Нілі Кроес.

"Гэта выдатны дзень - я не магу быць задаволеная больш. Мы адзіныя з усімі 28-ю краінамі-членамі ЕЗ. Галасаванне ў Еўрапейскім парламенце з'яўляецца выйгрышным для ўсіх", - перадае словы Кроес УНІАН.

Рашэнне ўступіць у сілу да канца снежні 2015 года ва ўсіх 28-мі краінах ЕЗ.

"Рашэнне ступіць у сілу ў снежні 2015 года - як раз перад Калядамі", - сказала Кроес.

Яна паведаміла, што тую заканадаўчую ініцыятыву Еўракамісіі цяпер трэба будзе ўхваліць Радзе міністраў ЕЗ.

Паводле яе слоў, акрамя адмены роўмінгу адмяняецца і дадатковая плата за карыстанне інтэрнэтам з мабільных тэлефонаў пры знаходжанні ў краінах ЕЗ.

Паводле даследавання кампаніі Еўрабарометр, 47 адсоткаў еўрапейцаў адключаюць мабільны інтэрнэт падчас падарожжаў па краінах ЕЗ, толькі 1 чалавек з 10 працягвае выкарыстоўваць электронную пошту ў звычайным рэжыме.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках