15 траўня 2024, Серада, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанцы просяць пакараць Жырыноўскага

18
Азербайджанцы просяць пакараць Жырыноўскага

Усерасейскі азербайджанскі кангрэс абвінаваціў скандальнага палітыка ў экстрэмізме.

Падчас апошняга выступлення ў Дзярждуме лідар ЛДПР заявіў, што азербайджанцаў як нацыі не існуе. Словы расейскага палітыка выклікалі буру абурэння ў Азербайджане. Выказванне Жырыноўскага рэзка асудзіў віцэ-спікер азербайджанскага парламента Зіяфет Аскераў, заявіўшы, што яны супярэчаць усім міжнародным стандартам, піша Life News.

- Нас засмучае той факт, што ў Дзяржаўнай думе знаходзяцца такія людзі, як Уладзімір Жырыноўскі. Яго выказванні нас вельмі здзівілі. Неабходна яму нагадаць пра ўклад нашай краіны і нашага народа ў сусветную гісторыю, культуру, палітыку і эканоміку, а таксама ўспомніць пра ролю азербайджанцаў у Другой сусветнай вайне, - пракаментаваў словы палітыка выканаўчы дырэктар Усерасейскага азербайджанскага кангрэса Ільгар Гаджыеў. - Ад імя кангрэса мы падрыхтавалі два лісты. Адзін з іх адрасаваны старшыні расейскай Дзяржаўнай думы Сяргею Нарышкіну, другі - Генеральнай пракуратуры РФ.

Члены кангрэса просяць Думскую Камісію па этыцы пакараць палітыка, а Генеральную пракуратуру - прыцягнуць яго да адказнасці ў адпаведнасці з нормамі Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках