15 траўня 2024, Серада, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарта Вейдэра не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

14
Дарта Вейдэра не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты

ЦВК адмовіў Дарту Вейдэру ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Украіны.

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны сёння на сваім пасяджэнні адмовіла першаму намесніку кіраўніка Інтэрнэт-партыі Украіны Дарту Аляксеевічу Вейдэру ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Украіны. Пра гэта паведамляе карэспандэнт РБК-Украіна.

Адпаведная пастанова была прынятая ў сувязі з сумневам у праўдзівасці і фальсіфікацыяй некаторых звестак, прадстаўленых кандыдатам у ЦВК, а таксама на падставе іншых парушэнняў пры падачы дакументаў.

Таксама паведамляецца, што МУС ужо адкрыла крымінальную справу паводле факту падробкі.

Акрамя таго, сваю заяву ў пракуратуру наважыў падаць і сам Цэнтрвыбаркам.

«Ці магло падацца, што гэта нявінны жарт. Але за гэты жарт нехта заплаціў 2,5 млн грн. Хтосьці, каму выгадна ператварыць выбары прэзідэнта Украіны ў фарс. Таксама варта ўлічыць і асаблівую ўвагу некаторых расейскіх СМІ да гэтай гісторыі», - пракаментаваў гэтую пастанову прадстаўнік ЦВК Ігар Жыдзенка.

Пры гэтым прадстаўнік ЦВК прапанаваў Дарту Вейдэру не засмучацца, а вылучыць сваю кандыдатуру на выбары прэзідэнта Расеі: «Там ужо ёсць зялёныя чалавечкі і такі галоўнакамандуючы будзе дарэчы».

Такім чынам, паводле стану на 17:30 па кіеўскім часе 3 красавіка кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Украіны зарэгістраваныя 23 чалавекі.

Усяго ж у ЦВК паступіла 46 заявак на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны, 23 з якіх былі адхіленыя. Сярод асноўных прычын: неадпаведнасць патрэбных і прадстаўленых дакументаў, а таксама неўнясенне грашовага закладу ў аб'ёме 2,5 млн грн.

Раней ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзідэнты нардэпаў ад Партыі рэгіёнаў Сяргея Цігіпку, экс-кіраўніка ХАДА Міхаіла Добкіна, прэзідэнта Усеўкраінскага габрэйскага кангрэса, бізнэсмэна Вадзіма Рабіновіча, экс-першага намесніка генпракурора Рэната Кузьміна, экс-віцэ-прэм'ера Юрыя Бойку, генеральнага дырэктара ТАА «Цэнтр антыкрызісных праграм» Валерыя Канавалюка, генеральнага дырэктара ТАА «Інтэраграэкспарт» Уладзіміра Саранава, пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку (як самавылучэнца), лідара ВА «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку, лідара Радыкальнай партыі, пазафракцыйнага народнага дэпутата Алега Ляшко, народнага дэпутата ад фракцыі партыі рэгіёнаў Алега Царова (як самавылучэнца), экс-кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны Мікалая Маламужа (як самавылучэнца), лідара Камуністычнай партыі Украіны Пятра Сіманенку, прадпрымальніка Андрэя Грыненку (як самавылучэнца), лідара ВА «Свабода» Алега Цягнібока, лідара партыі «Грамадзянская пазіцыя» Анатоля Грыцэнку, экс-міністра сацыяльнай палітыкі Украіны Наталлю Каралеўскую (як самавылучэнку), кіраўніка «Украінскай народнай партыі» Аляксандра Кліменку, экс-кіраўніка антыманапольнага камітэта Украіны Васіля Цушко (як самавылучэнца), лідара «Правага сектара» Дзмітрыя Яраша, украінскую лекарку і актывістку Еўрамайдану Вольгу Багамолец, лідара Народнага Руху Украіны Васіля Куйбіду і экс-дэпутата Кіеўскай рады Зарана Шкірака (як самавылучэнца).

Нагадаем, датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 25 траўня 2014 года.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках