15 траўня 2024, Серада, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі: Забярэм Каталонію, Венецыю, Скатландзію і Аляску (Аўдыё)

56

Расейскія дыпламаты падзяліліся планамі.

У інтэрнэце з'явіўся запіс тэлефоннай размовы амбасадара РФ у Зімбабвэ і Малаві Сяргея Бахарава з паслом РФ у Эрытрэі Ігарам Чубаравым, якія абмяркоўваюць вынік галасавання ў ААН аб сітуацыі ва Украіне. Відэа выкладзена ў запісе Michael Berkan на YouTube 30 сакавіка, паведамляе 5 канал.

Падчас размовы Чубараў вітае Бахарава з тым, што "яго краіна (Зімбабвэ) выявіла вельмі правільнае разуменне сітуацыі з Украінай". На гэта Бахараў пытаецца Чубарава, чаму Эрытрэя ўстрымалася пры галасаванні.

"Дзіўна, што яны далі слабіну", - кажа Бахараў. Ён паскардзіўся, што Малаві не пагадзілася з ягонай пазіцыяй і падтрымала рэзалюцыю аб Украіне. На гэта Чубараў адказвае, што ён яшчэ "дастане іх, і прымусіць прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію".

Чубараў таксама дадае: "У мяне цяпер простая задача. Мець стасункі з амбасадарамі ЕЗ толькі ў адным ключы - мужыкі, Крым забралі, але гэта яшчэ не вечар".

Амбасадары далей жартуюць, што Расея не супакоіцца, пакуль не забярэ шэраг краін і тэрыторый.

(асцярожна, лаянка)

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках