15 траўня 2024, Серада, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Арменіі сышоў у адстаўку

Прэм'ер Арменіі сышоў у адстаўку

Кіраўнік урада Арменіі Тыгран Саркісян падаў у адстаўку.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Навіны-Арменія».

Са слоў віцэ-спікера Нацыянальнага сходу краіны Эдуарда Шармазанава, адстаўка прэм'ера была задаволеная кіруючай Рэспубліканскай партыяй, якую ўзначальвае прэзідэнт Серж Саргсян.

Са словах Шармазанава, Саркісян планаваў пакінуць сваю пасаду яшчэ месяц таму. Аднак у сувязі з уступленнем Арменіі ў Мытны саюз, а таксама слуханнямі аб пенсійнай рэформе ў Канстытуцыйным судзе прэзідэнт папрасіў яго адкласці гэтую пастанову на месяц.

З пачатку 2014 года ў Арменіі ўведзена абавязковая назапашвальная пенсійная сістэма, дзеянне якой распаўсюджваецца на ўсіх грамадзян, якія нарадзіліся пасля 1 студзеня 1974 года. Згодна з новымі правіламі, 5 адсоткаў ад сумы заробку ўсіх эканамічна актыўных грамадзян кожны месяц павінны пералічвацца на іх назапашвальны рахунак. Новаўвядзенне выклікала незадаволенасць насельніцтва, якое баіцца за захаванасць сваіх унёскаў, піша Lenta.ru.

Урад рэспублікі Саркісян узначальваў з красавіка 2008 года. Афіцыйнай інфармацыі пра тое, хто зойме ягоную пасаду, пакуль няма.

Нагадаем, у аўторак 1 красавіка, прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў таксама заявіў на пасяджэнні ўрада аб сыходзе ў адстаўку.

Фота: newsarmenia.ru

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках