15 траўня 2024, Серада, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у Чачні: чацвёра загінулых, сем параненых

18
Выбух у Чачні: чацвёра загінулых, сем параненых

У Чачні некалькі вайскоўцаў РФ падарваліся на бомбе.

Паводле звестак Следчага камітэта РФ, інцыдэнт адбыўся падчас інжынернай выведкі. Чацвёра вайскоўцаў памерлі на месцы. СКР распачаў крымiнальную справу, паведамляецца на сайце ўстановы.

"3 красавіка 2014 года аб 11-й гадзіне 40-й хвіліне ў Ачхой-Мартанаўскім раёне Чачэнскай Рэспублікі пры правядзенні вайскоўцамі УВ МУС Расеі інжынернай выведкі ўздоўж дарогі паблізу населенага пункта Чожы-Чу адбыўся выбух нявысветленага выбуховага прыстасавання", - гаворыцца ў паведамленні СКР.

У прэс-службе МУС падкрэслілі, што выбуховыя прылады былі старанна замаскаваныя, паведамляе "Інтэрфакс". Чатыры расейскія вайскоўцы загінулі. Звесткі аб параненых адрозніваюцца: МУС паведамляе аб сямі пацярпелых, СКР кажа пра шэсць вайскоўцаў, якія атрымалі "раны рознай ступені цяжкасці". Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў медычна-санітарны батальён Грознага.

Аддзяленне СКР Чачні распачало "крымінальную справу паводле прыкмет злачынстваў, прадугледжаных арт.317 КК РФ, ч.1 ст.222 КК РФ (замах на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў, незаконнае абарачэнне зброі)".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках