15 траўня 2024, Серада, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы сабралі нястомнага робата-кенгуру (Відэа)

3

Нямецкая кампанія Festo прэзентавала робакенгуру, што рэалістычна імітуе скачкі сваіх суродзічаў.

Праект BionicKangaroo да нядаўняга часу заставаўся таямніцай кампаніі, але цяпер Festo прадэманстравала робата, які імітуе скачкі кенгуру, у прыватнасці, механізм "рэкуперацыі" - выкарыстання энэргіі аднаго скачку для здзяйснення наступнага. Без гэтай здольнасці сапраўдныя кенгуру вельмі хутка б знясілелі, але іх сухажыллі, якія працуюць як спружыны, дазваляюць жывёлінам доўгі час рухацца з высокай хуткасцю, паведамляе "Папулярная механіка".

BionicKangaroo рэалізуе гэты прынцып, выкарыстоўваючы сапраўдныя спружыны, якія назапашваюць механічную энэргію пры прызямленні і вызваляюць пры наступным скачку. Робат вагой 7 кг і вышынёй 1 мэтар можа скокнуць на 80 см гарызантальна і на 40 см угору.

Для сілкавання пнэўматычнай сістэмы, якая рухае робакенгуру, выкарыстоўваецца невялікі кампрэсар або пнэўмаакумулятар. Электронныя кампанэнты (у тым ліку датчыкі ды іншыя элемэнты кінематычнай сістэмы, якая дазваляе робату захоўваць раўнавагу) сілкуюцца ад лёгкіх батарэй. Кіраванне ажыццяўляецца з дапамогай павязкі MYO, што счытвае міяэлектрычныя сігналы з перадплечча аператара.

Фота: festo.com
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках