2 траўня 2024, Чацвер, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая «зорка» інтэрнэту - бландынка, якая страціла iPhone 5

33

16-гадовая Эла Бірчэнот, жыхарка брытанскага горада Дуўр стала зоркай інтэрнэту, дзякуючы спробе выратаваць iPhone 5, які трапіў у каналізацыю.

Дзяўчына не знайшла іншага спосабу дастаць тэлефон з водапрыёмніка, як залезці ў люк.

Неўзабаве ўладальніца смартфона ўжо сама мела патрэбу ў дапамозе, паколькі не змагла самастойна выбрацца з пасткі, якая апынулася цеснай. Каб вызваліць пацярпелую з каналізацыйнага люка, мінакі выклікалі пажарнікаў.

Выратавальная аперацыя заняла не больш за пяць хвілін, аднак пажарнікам даволі цяжка было зразумець, як дзяўчына змагла сарваць цяжкую крышку люка і трапіць у каналізацыю.

У выніку інцыдэнту Эла Бірчэнот не пацярпела, аднак iPhone рэанімаваць не ўдалося.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках