2 траўня 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі легендарны святы Грааль

13
Навукоўцы знайшлі легендарны святы Грааль

Чаша можа знаходзіцца сярод рэліквій, якія захоўваюцца ў базіліцы святога Ісідара ў Леоне на поўначы Гішпаніі.

Гішпанскія гісторыкі Маргарыта Торэс і Хасэ Артэга-дэль-Рыа мяркуюць, што сярод рэліквій, якія захоўваюцца ў базіліцы святога Ісідара ў Леоне на поўначы Гішпаніі, знаходзіцца і легендарны Грааль, паведамляе Укрінформ.

Са слоў Маргарыты Торэс, спачатку гісторыкі вывучалі помнікі ісламскай культуры, але, наткнуўшыся на два сярэднявечныя дакументы, змянілі мэту свайго даследавання.

Паводле версіі навукоўцаў, святы Грааль быў прывезены ў XI стагоддзі ў Паўночную Афрыку, а адтуль трапіў на тэрыторыю сучасных Валенсіі і Балеарскіх выспаў Гішпаніі.

У 1054 годзе чаша была падораная мусульманамі гішпанцу - графу Кастыліі і каралю Леона Фердынанду I у знак міру і павагі. Дачка Фердынанда I інфанта Леона Урака, якая атрымала святыню, упрыгожыла яе каштоўнасцямі. Чаша высечаная з оніксу, устаўленая ў кубак і інкруставаная жэмчугам, смарагдамі, дыяментамі, аметыстам і сапфірамі.

Зараз рэліквія знаходзіцца ў музеі, размешчаным у падвале базілікі Сан-Ісідора.

Паводле сярэднявечных паданняў, святы Грааль - гэта чаша, з якой Ісус Хрыстос і ягоныя вучні прычашчаліся падчас Апошняй вячэры. Пасля распяцця і смерці Хрыста яго тайны вучань Іосіф Арымафейскі сабраў у гэты посуд кроў з ран Ісуса.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках