4 траўня 2024, Субота, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самаабарона Майдана блакуе з'езд суддзяў у Кіеве

4
Самаабарона Майдана блакуе з'езд суддзяў у Кіеве

У Кіеве самаабарона Майдана заблакавала ўваход у Клоўскі палац, дзе павінен праходзіць пазачарговы з'езд суддзяў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў актывіст Еўрамайдана Віталь Уманец.

Каля будынка сабралася каля 150 прадстаўнікоў самаабароны. Яны не пускаюць нікога ў будынак, у тым ліку і журналістаў.

Самаабаронаўцы пачалі выводзіць з будынка суддзяў, а таксама старшыню Вышэйшага савета юстыцыі, экс-міністра юстыцыі Аляксандра Лаўрыновіча праз так названы «калідор ганьбы» пад выкрыкі: "Ганьба! Люстрацыя!", піша obozrevatel.com.

Нагадаем, 27 сакавіка пад сценамі Вярхоўнай Рады каля 500 актывістаў патрабавалі ад народных дэпутатаў прыняць закон "Аб аднаўленні даверу да судовай сістэмы".

Гэты закон кааліцыйная большасць абяцала прыняць у ліку першачарговых, але так да гэтага часу і не прыняла.

Фота: liga.net

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках