Мінюст пагражае АГП ліквідацыяй
5- 7.04.2014, 13:00
- 7,525
Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджанне Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік старшыні АГП Леў Марголін.
Падрабязнасці пакуль невядомыя. "Але, наколькі я разумею, папярэджанне звязана з дзейнасцю АГП падчас мясцовай выбарчай кампаніі", - сказаў Марголін.
Заўтра, 8 красавіка, старшыня АГП Анатоль Лябедзька мае намер правесці ў 12.00 спецыяльную прэс-канферэнцыю з гэтай нагоды.
У АГП не выключаюць, што адным з наступных крокаў уладаў могуць стаць дзеянні па ліквідацыі партыі.