4 траўня 2024, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтаматчыкі штурмавалі тэлекампанію Данецка (Відэа)

11

Відэазапіс, зроблены відавочцамі спробы захопу, з'явіўся ў інтэрнэце.

Невядомыя распачалі спробу захопу Данецкай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, перадае мясцовае выданне «Остров» са спасылкай на супрацоўніка тэлерадыёкампаніі.

Па словах крыніцы, да прахадной пад'ехаў аўтамабіль. З яго выйшлі людзі, якія з мэтай застрашвання адкрылі аўтаматны агонь.

На дадзены момант спробы штурму будынка спыненыя.

Нагадаем, 6 красавіка сепаратысты захапілі будынак упраўлення СБУ ў Данецку. Актывісты «Народнага апалчэння Данбаса» паведамілі, што будынак УСБУ ўмацоўваецца па перыметры, ідзе рэвізія архіўна-дакументальнай базы і матэрыяльна-тэхнічнага комплексу. Таксама людзі захапілі будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках