4 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данецкія шахцёры аб сепаратыстах: «Як можна падтрымліваць купку бамжоў?»

19
Данецкія шахцёры аб сепаратыстах: «Як можна падтрымліваць купку бамжоў?»

Шахцёры Данбаса гатовыя ваяваць супраць акупантаў і тых, хто іх падтрымлівае.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў журналіст Зміцер Гнап.

«Патэлефанаваў бацьку. Ён жыве ў маленькім гарадку каля Данецка. Угледар называецца. Шахцёрскі пасёлак. Трыццаць шматпавярховікаў у стэпе.

- Як у вас настрой, сепаратыстаў падтрымлівае народ? - кажу.

- Блазнаў гэтых? Чулі нешта пра іх. Але сур'ёзна іх ніхто не ўспрымае. Як могуць шахцёры падтрымліваць купку бамжоў?

- А калі Пуцін войскі ўвядзе, што рабіць будзеце? - пытаюся.

- Ну, я з мужыкамі пагаварыў. Усе служылі. Будзем ствараць партызанскія атрады і ваяваць. Мы ж шахты нашы самі будавалі, ведаем куды якая вядзе. Усе забоі, штрэкі з заплюшчанымі вачыма прайсці можам. Нас там і атамным выбухам не дастанеш. Паваюем, калі што.

Буду неўзабаве ў Данецку. Паглядзім, да чаго ўсё ідзе», - напісаў ён.

Фота: unian.net

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках