3 траўня 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Данецку прыкрываюцца жанчынамі

7
Сепаратысты ў Данецку прыкрываюцца жанчынамі

Прарасейскія актывісты пагадзіліся здаць частку зброі.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі распавёў Данецкі гарадскі галава Аляксандр Лук'янчанка, перадаюць «Новости Донбасса».

«Ёсць першыя вынікі ў выглядзе часткі здадзенай зброі. Ёсць і разуменне, што сітуацыя пачынаецца радыкалізавацца з-за таго, што людзей не хочуць слухаць», - сказаў ён.

У той жа час сепаратысты, якія захапілі Данецкую аблдзяржадміністрацыю, рыхтуюцца да штурму будынка сілавымі структурамі і папрасілі жанчын заставацца каля будынка АГА, паведамляе «Остров».

«Нам трэба пратрымацца да заўтра! Хутчэй за ўсё, сёння ноччу будзе вырашальны штурм. Таму ўзбройвайцеся тэлефонамі, як учора, і тэлефануйце, пішыце, склікайце ўсіх сваіх родных, знаёмых, блізкіх. Няхай усе прыходзяць!» - заявіў чалавек, які выступаў каля адміністрацыйнага будынка.

Акрамя таго, ён заклікаў жанчын «падключыцца» да барацьбы, і не ў якім разе, не пакідаць эпіцэнтр падзей.

«А вы, жанчыны, ні ў якім разе не разыходзьцеся! Ну не будуць па вас страляць. Яны проста не маюць права. Заставайцеся, стойце тут, мілыя жанчыны», - сказаў ён.

Мітынгоўцы працягваюць умацоўваць барыкады. Па ўсім перыметры данецкай АГА можна ўбачыць падрыхтаваную сепаратыстамі вялікую колькасць разабранага бруку.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках