3 траўня 2024, Пятніца, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ адчыталася аб раскрыцці спраў аб выбухах у Валгаградзе і Пяцігорску

8
ФСБ адчыталася аб раскрыцці спраў аб выбухах у Валгаградзе і Пяцігорску

Расейскія спецслужбы раскрылі тэракты, што мелі месца 27 снежня ў Пяцігорску і 29 і 30 снежня ў Валгаградзе.

Усе падазраваныя, якія не былі ліквідаваныя ў ходзе спецаперацый, затрыманыя, і цяпер з імі працуюць следчыя. Усяго з пачатку 2014 года сілавікі затрымалі 240 членаў бандфармаванняў і іх памагатых, піша ІТАР-ТАСС.

"Раскрытыя тэракты ў гарадах Валгаградзе і Пяцігорску. Органамі бяспекі сумесна з супрацоўнікамі паліцыі і Следчага камітэта затрыманая група асоб, якія маюць дачыненне да падрыхтоўкі і здзяйснення дадзеных злачынстваў", - сказаў кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў на пасяджэнні Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта 8 красавіка. Больш ніякіх падрабязнасцяў ён прыводзіць не стаў.

У выніку выбуху самаробнай бомбы, усталяванай у аўтамабілі ў Пяцігорску, загінулі двое паліцыянтаў і адзін атрымаў раненні. У студзені гэтага года НАК абвясціў аб затрыманні шасці выканаўцаў тэракту, якія далі прызнальныя паказанні. Ахвярамі двух "навагодніх тэрактаў" у Валгаградзе сталі больш за 30 чалавек. Па дадзеных следчых, да арганізацыі гэтых выбухаў былі датычныя члены "буйнакскай" цзброенай групы.

Што тычыцца барацьбы з тэрарызмам у цэлым, то, па словах Бортнікава, з пачатку года на тэрыторыі краіны было папярэджана 19 тэрактаў, забітыя 13 верхаводаў бандфарміраванняў і 65 удзельнікаў незаконных узброеных фармаванняў. Затрымаць сілавікам атрымалася больш за 240 членаў бандгруп і іх памагатых. З незаконнага абароту было канфіскавана 79 самаробных бомбаў, больш за 250 кілаграмаў выбуховых рэчываў, звыш 50 адзінак зброі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках