3 траўня 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Расейская эканоміка прадаўжае падзенне

8
МВФ: Расейская эканоміка прадаўжае падзенне

Экспэрты таксама прагназуюць Расеі рост беспрацоўя.

Міжнародны валютны фонд знізіў прагноз росту ВУП Расеі на 2014 год з 1,9 да 1,3%. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе МВФ аб перспектывах развіцця сусветнай эканомікі напярэдадні прызначанай на канец тыдня вясновай сустрэчы кіроўных органаў фонду і Сусветнага банка.

Прагноз росту расейскай эканомікі на 2015 год таксама зніжаны. Калі ў студзені экспэрты МВФ чакалі, што эканоміка РФ у наступным годзе вырасце на 2,5%, то цяпер прагноз на 2015 год складае толькі 2,3%.

Як адзначаецца ў даследаванні, "сярэднетэрміновыя перспектывы эканомікі РФ і многіх іншых краін СНД пагоршыліся, бо эканамічны рост, як чакаецца, будзе абцяжараны апошнімі падзеямі паміж Расеяй і Украінай і звязаных з гэтым рызык".

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, "плынь інвестыцый ўжо аслабела", і спецыялісты звязваюць гэта з "палітычнай нявызначанасцю".

Разам з гэтым экспэрты МВФ прагназуюць паступовае запаволенне росту спажывецкіх коштаў у РФ. З іх ацэнак, у гэтым годзе ён складзе 5,8%, а ў 2015 годзе - 5,3%. Гэта значна ніжэй за леташні паказчык у 6,8%.

"Расейская манетарная палітыка пераходзіць да таргетавання інфляцыі, таму стрымліванне інфляцыйных чаканняў павінна стаць прыярытэтам. Акрамя таго, рост гнуткасці валютнага курсу будзе дапамагаць згладжваць эканамічныя шокі", гаворыцца ў дакладзе. Аднак у выпадку значнага паслаблення рубля манетарная палітыка можа быць крыху больш жорсткай, каб стрымаць рост інфляцыі, мяркуюць у МВФ.

Для прыцягнення інвестыцый Расеі патрэбныя структурныя рэформы, дыверсіфікацыя эканомікі. Прыярытэтамі з'яўляюцца ўмацаванне ўлады законаў і зніжэнне ўцягнутасці дзяржавы ў эканоміку, мяркуюць экспэрты фонду. Разам з тым, мяркуюць аўтары дакладу, у Расеі будзе расці беспрацоўе. Калі ў мінулым годзе яго ўзровень складаў 5,5%, то ў гэтым і наступным гадах ён можа дасягнуць 6,2%. Таксама экспэрты МВФ чакаюць "істотнага адтоку" капіталу з РФ праз падзеі вакол Украіны.

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках