3 траўня 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луганскія сепаратысты: Нам засталося пратрымацца ўсяго дзень

20
Луганскія сепаратысты: Нам засталося пратрымацца ўсяго дзень

Што за гэтым рушыць услед - яны не ўдакладняюць.

У Луганску выступоўца ля будынка СБУ заяўляе, што «ім засталося пратрымацца ўсяго дзень».

Як перадае карэспандэнт УНІАН, са словах актывіста, з ліку захопнікаў будынка, іх жонкам пачалі паступаць званкі з боку сілавікоў з просьбай паўплываць на сваіх мужоў, каб яны склалі зброю. У абмен на гэта абяцаюць пакінуць іх жывымі.

Таксама са слоў актывіста, ім паабяцалі амністыю, калі яны выйдуць з будынка.

«Мы выйдзем з будынка толькі ў тым выпадку, калі выканаюць нашыя патрабаванні: Данбас у складзе Украіны, але свабодны, рэферэндум і поўная амністыя ўсяго «Беркута», - заявіў актывіст.

На гэта патрабаванне сілавікі заявілі, што праз паўгадзіны пачнецца штурм. Як заяўляюць актывісты, гэтыя паўгадзіны ўжо даўно прайшлі. Штурм не пачаўся.

«Мы тут будзем стаяць да канца. Луганцы - гараджане не разыходзьцеся, падтрымлівайце. Разам мы сіла», - сказалі выступоўцы.

Таксама ў мікрафон заклікаюць усіх мужчын браць актыўны ўдзел у мітынгу, браць чынны ўдзел ва ўмацаванні барыкад, а «не адстойвацца за спінамі сваіх жонак».

Як паведамляў УНІАН, 6 красавіка ў Луганску сепаратысты захапілі будынак УСБУ і склад са зброяй, што знаходзіцца ў падпарадкаванні. Падчас штурму былі выбітыя ўваходныя дзверы ў будынку, камянямі разбітыя шыбы, мітынгоўцам удалося ўварвацца ўнутр управы і ўсталяваць на брылі будынка сцяг Расейскай Федэрацыі. Падчас штурму УСБУ пацярпелі 9 чалавек. У той жа дзень старшыня Луганскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Балоцкіх начальнік Луганскага абласнога ГУ МУС Уладзімір Гуслаўскі правялі з захопнікамі будынка перамовы, пасля якіх былі вызваленыя з-пад варты 6 прарасейскіх актывістаў, затрыманых за сепаратызм.

8 красавіка Антытэрарыстычная група Службы бяспекі Украіны, якая праводзіць мерапрыемствы для вызвалення захопленага чальцамі радыкальнай арганізацыі адміністрацыйнага будынка Управы СБУ ў Луганску, устанавіла, што зламыснікі замінавалі памяшканне.

Адзначаецца, што, пагражаючы зброяй і выбухоўкай, сепаратысты гвалтоўна ўтрымліваюць блізу 60 грамадзян і не даюць людзям пакінуць памяшкання і вярнуцца дадому.

На гэты момант будынак застаецца захопленым сепаратыстамі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках