4 траўня 2024, Субота, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Луганска адказалі на зварот захопнікаў будынка СБУ (Відэа)

14

У інтэрнэце з'явілася пародыя на заяву захопнікаў СБУ ў Луганску.

Відэаролік са зваротам жыхароў Луганска апублікаваны на сэрвісе YouTube.

"У краіне хаос. Мы ўстановім парадак і законную ўладу. Да ўлады прыйшлі няздольныя да дзеянняў экстрэмісты. Існаванне Каменнабродскага народа ў небяспецы. Наш абавязак абараніць радзіму.

Мы, рэўваенсавет сапраўднай рэвалюцыйнай арміі паўднёва-усходу, аб'яўляем аб стварэнні Каменнабродскай федэратыўнай рэспублікі. У сапраўдны момант да рэспублікі на правах суб'ектаў федэрацыі далучыліся: Гусінаўская народная рэспубліка, Вяргунская дэмакратычная рэспубліка, Севераданецка-Лісічанская аўтаномная акруга, Сватоўская маджахерыя", - напісана ў тлумачэнні да відэа.

Нагадаем, учора Служба бяспекі Украіны заявіла пра мінаванне будынка службы ў Луганску і ўтрыманне ў ім 60 закладнікаў. Журналісты паведамлялі, што яго захапілі 15 грамадзян РФ.

Ноччу стала вядома пра вызваленне больш чым 50 закладнікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках