3 траўня 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганск уведзеная ваенная тэхніка

7

У сувязі з сітуацыяй з захопам будынка СБУ ў Луганск увялі ваенную тэхніку - некалькі БТРаў.

Пра гэта ў вячэрнім уключэнні на тэлеканале "Интер" паведаміў журналіст Руслан Мішчанка, перадае "Луганск.Комментарии".

Колькі БТРаў знаходзіцца ў Луганску і дзе яны размяшчаюцца, невядома.

"Як нам паведамілі ў абласным МУС, БТРы, сапраўды, сёння заязджалі ў Луганск. Тэхніка прыйшла з Днепрапятроўскай вобласці. Дзе зараз знаходзіцца і ў якой колькасці, нам не ўдакладняюць", - адзначыў журналіст.

У міліцыі запэўнілі, што ўвод БТРаў пакуль прэвентыўная мера, выкарыстоўваць іх будуць толькі ў крайнім выпадку.

"Ніякай актыўнасці, звязанай з выкарыстаннем ваеннай тэхнікі, няма... Паведамляюць, што выкарыстоўваць яе пакуль не збіраюцца. Толькі ў выпадку масавых беспарадкаў", - дадаў Руслан Мішчанка.

Што тычыцца інфармацыі аб тым, што ў Луганску знаходзіцца сакратар СНБА Андрэй Парубій, то ў абласным МУС яе абвяргаюць.

"Але ў горадзе працуюць яго намеснікі з антытэрарыстычнага цэнтра. Менавіта яны распрацоўваюць план выхаду з крызіснай сітуацыі, якая склалася ў сувязі з захопам будынка СБУ ў Луганскай вобласці", - паведаміў журналіст "Интера".

Нагадаем, 6 красавіка сепаратысты захапілі будынак СБУ ў Луганску: у ход пайшлі цэгла і дымавыя шашкі. Пасля чаго былі вызваленыя ўсе раней затрыманыя прарасейскія актывісты. Паведамленне аб захопе філіяла Нацбанка ў Луганску не пацвердзілася. Луганская міліцыя прыведзеная ў стан баявой гатоўнасці.

8 красавіка СБУ заявіла, што сепаратысты замінавалі захоплены будынак упраўлення і ўтрымліваюць у ім 60 закладнікаў. Пазней стала вядома, што 56 закладнікаў вызваленыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках