4 траўня 2024, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венгрыя гатовая забяспечыць рэверс газу ва Украіну

1
Венгрыя гатовая забяспечыць рэверс газу ва Украіну

Аператар газаправодаў Foldgazszallitas гатовы прапампоўваць да 6 млрд. кубаметраў газу для Украіны пры наяўнасці свабодных магутнасцяў і кантракту.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніцу фірмы Эдзіну Лакатош.

«У FGSZ з сакавіка 2013 года ёсць усе тэхнічныя і прававыя перадумовы для перадачы прыроднага газу ва Украіну. Гэтая перадача заўсёды адбываецца праз асобны газаправод», - заявіла яна.

Лакатош патлумачыла, што прапускная здольнасць згаданага асобнага трубаправода складае 16,8 млн. кубаметраў у суткі (6,1 млрд. у год).

Для перасылкі газу пастаўшчык павінен зарэзерваваць прапускную здольнасць на венгерска-украінскай мяжы ў адпаведнасці з кантрактам на перасылку газу з украінскім партнёрам. У такім выпадку FGSZ «прадаставіць патрэбную прапускную здольнасць з улікам даступнай прапускной здольнасці, у адпаведнасці з дзеючымі прававымі нормамі».

Магчымасць для фізічнага рэверсу існуе і ў Польшчы, дзе для прапампоўвання газу на ўсход можа быць выкарыстаны газаправод, які ідзе праз Хермановіцэ. Яго прапускная здольнасць складае 4,8 млн. кубаметраў у суткі (1,8 млрд. у год). Некаторы час гэты газаправод выкарыстоўваўся для паставак газу ад нямецкай RWE. У 2014 годзе, як вынікае з інфармацыйнай сістэмы польскага газаправоднага аператара GAZ-SYSTEM , газаправод не выкарыстоўваўся.

У агульнай колькасці Венгрыя і Польшча здольныя забяспечыць для Украіны да траціны неабходнага аб'ёму газу. Таксама разглядаецца магчымасць рэверсу буйнога аб'ёму газу са Славакіі.

Як паведамлялася , з 1 красавіка Расея падняла цану на газ для Украіны да 480 даляраў за тысячу кубаметраў. Украінскі ўрад адмаўляецца купляць такі дарагі газ. У еўрапейскіх краін газ можна набыць на 100-120 даляраў танней.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках