3 траўня 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Данецку паралізавалі выплату пенсій і заробкаў

12
Сепаратысты ў Данецку паралізавалі выплату пенсій і заробкаў

Сітуацыя ў Данецку застаецца напружанай, паралізаваная праца органаў улады.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе абласной адміністрацыі, перадае «Інтэрфакс».

«Паралізаваная праца па эканамічным забеспячэнні грамадзян: выплаце дапамог, заробкаў, пенсій. Па маім даручэнні з захопнікамі будынка абласнога савета працуе некалькі перамоўных груп. Мы прыцягваем як спецыялістаў сілавых ведамстваў, так і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і лідараў грамадскай думкі», - гаворыцца ў заяве губернатара Сяргея Таруты, распаўсюджанай у сераду.

Кіраўнік вобласці лічыць, што сілавое вырашэнне пытання з'яўляецца крайняй мерай.

«Я да апошняга буду настойваць на мірным вырашэнні канфлікту. Мы павінны любой цаной пазбегнуць ахвяраў», - заявіў ён.

Нагадаем, у нядзелю, 6 красавіка, у Данецку і Луганску адбыліся шматтысячныя мітынгі, у выніку якіх сепаратысты, якія не прызнаюць уладу ў Кіеве, пачалі захоп будынкаў дзяржаўнай улады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках