12 траўня 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтары «Авеля» замянілі галівудскую зорку на ўзбечку з Playboy

27
Аўтары «Авеля» замянілі галівудскую зорку на ўзбечку з Playboy

Сам прапагандысцкі фільм наважылі перайменаваць у «Мы браты».

У французскіх Канах з 14 па 25 мая праходзіць 67 Канскі кінафестываль. У гэтым годзе не абышлося без палітычных скандалаў. У фільме «Грэйс, прынцэса Манака», якім адкрыўся фестываль, крытыкі заўважылі намёк на падзеі ва Украіне. У сюжэце фільма - падзеі, калі Францыя спрабавала анэксаваць Манака. На прэс-канферэнцыі адзін з акцёраў Цім Рот сказаў, што сапраўды перажывае за падзеі ва Украіне. Кіраўніцтва Манака адмовілася прыехаць на прэм'еру, назваўшы фільм ілжывым, паведамляе «Радыё Свабода».

На фестывалі шмат кажуць пра Украіну. Украінскі павільён упрыгожаны майданаўскай елкай, з каскамі і бронекамізэлькамі з надпісам «Прэса» у знак салідарнасці з пацярпелымі журналістамі. У самым павільёне працуюць дзяўчыны, якія былі валанцёрамі на Майдане. 19 траўня ўкраінцы прэзентуюць тры дакументальныя стужкі пра апошнія падзеі, а 21 траўня - у Каны завітае беларускі рэжысёр Сяргей Лазніца з фільмам «Майдан», які трапіў у афіцыйную праграму кінафестывалю.

У беларускім павільёне 18 траўня чакаецца значная падзея. Аўтары стужкі «Авель», якая цяпер будзе называцца «Мы браты», прэзентуюць першы трэйлер. З гэтай нагоды ў Каны прыедзе і браўшая ўдзел у здымках галівудская акторка. Верагодна, гэта актрыса і мадэль Наташа Алам. Яна родам з Узбекістана, але жыве ў Лос-Анджэлесе, здымалася ў амерыканскіх фільмах і серыялах, яе фота друкавалі ў часопісе Playboy.

На фестывалі таксама прадстаўлены павільёны «Беларусьфільма» і кінафестывалю «Лістапад».

Вось як пракаментаваў выбар Алам беларускі кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык: «Наташа Алам - гэта проста ніхто, адзінка ў кінематографе не існуючая сёння, узбечка і эратычная моделька для Playboy - чысты неразбавленный нуль, і кошт ёй такі ж, за яе ўдзел ўзбекі маглі і прыплаціць. А вось куды падзеліся паўмільёна баксаў дэпанаваных пад Шэрон Стоун на рахункі Вітранюка, думаю, тлумачыць не варта... Змена назвы - вартая жалю спроба схаваць рэпутацыю здымак «Авеля» зімой перад светам - з прымусовымі масоўкамі за чай, арыштамі палітычных актывістаў, беспрасветнай хлуснёй, і рэальна падпаленымі ў «труках» людзьмі... Думаю, ужо не дапаможа».

Журналісты мяркуюць, што фільм «Авель» з'яўляецца адказам афіцыйнай прапаганды на стужку «Жыве Беларусь», прысвечаную пратэстам у нашай краіне супраць дыктатуры.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках