1 траўня 2024, Серада, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы абвясцілі байкот Ахлабысціну і Співакову

18

Украінскія гледачы адмаўляюцца ад расейскіх гастралёраў.

Раней набытыя квіткі вяртаюць, перадае ТСН.

Так, у прыватнасці Іван Ахлабысцін сабраўся на гастролі ва Украіну ў канцы кастрычніка.

"Арганізатары абяцалі монаспектакль. Тым часам, гледачы выказваюць сваё стаўленне на афішах і ў каментарах. Заклікаюць байкатаваць арганізатара і сайт, які прадае квіткі. Да канца дня мерапрыемства са спісу знікла, а канцэрт абвясцілі несапраўдным", - гаворыцца ў паведамленні.

Па інфармацыі выдання, не адбудзецца і запланаваны на 19 чэрвеня канцэрт Уладзіміра Співакова.

"Дырыжор трапіў у глядацкую няласку пасля подпісу пад ухвалой палітыкі Пуціна разам з піяністам Дзянісам Мацуевым. Але канцэрт Мацуева не адмянілі, а перанеслі на снежань, і квіткі ў Нацыянальную оперу да гэтага часу прадаюць", - перадае ТСН.

Нагадаем, раней 85 расейскіх дзеячаў культуры і мастацтва паставілі свае подпісы пад лістом у падтрымку палітыкі Уладзіміра Пуціна ў Крыме.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках