1 траўня 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Занкавец папоўніў трэнерскі штаб омскага «Авангарда»

Занкавец папоўніў трэнерскі штаб омскага «Авангарда»

У трэнерскі штаб клуба КХЛ "Авангард" (Омск) увайшоў беларускі спецыяліст Эдуард Занкавец.

З амічамі ён заключыў кантракт тэрмінам на адзін год.

Пра гэта паведамляе БелТА.

Эдуард Занкавец раней ужо працаваў у "Авангардзе" ў сезоне 2011/12, калі клуб пад кіраўніцтвам Райма Суманена дайшоў да фіналу Кубка Гагарына, а таксама ў наступным сезоне, калі ўваходзіў у штаб Петры Мацікайнена. Пасля заканчэння сезона 2013/14 кіраўніцтва омскага клуба вярнула Суманена на ранейшае месца.

Каментуючы вяртанне ў Омск, Эдуард Занкавец сказаў: "Райма Суманен прапанаваў мне зноў працаваць разам з ім. Гэта была адна з галоўных прычын, па якой я прыняў рашэнне вярнуцца. Іншая прычына - выдатныя ўмовы, створаныя ў "Авангардзе" для працы. Акрамя таго, у мяне засталіся выдатныя ўражанні аб горадзе і праведзеным у ім часе. Лічу, што і ў мінулым сезоне склад у омскай каманды быў здольны на значна большае. У гэтым годзе мы бачым, як выдатна выступілі на чэмпіянаце свету Шырокаў з Калініным, ведаю, што засталіся ў "Авангардзе" Папоў з Перажогіным. Як і Касціцын, дарэчы, а гэта выдатны гулец. Таму асабіста ў мяне сітуацыя перад новым сезонам выклікае аптымізм".

Фота: hawk.ru

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках