16 траўня 2024, Чацвер, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Расея ўпадзе ніжэй за Туркменістан па ўзроўні жыцця праз тры гады

20
МВФ: Расея ўпадзе ніжэй за Туркменістан па ўзроўні жыцця праз тры гады

Цяпер РФ займае 68-е месца ў свеце па ВУП на душу насельніцтва.

Расея ў найбліжэйшыя гады працягне страчваць пазіцыі ў рэйтынгу краін свету па ўзроўні жыцця, мяркуе Міжнародны валютны фонд.

Паводле ацэнак МВФ, цяпер РФ займае 68-е месца ў свеце па ВУП на душу насельніцтва, які ўважаецца за паказчык узроўню эканамічнай актыўнасці і якасці жыцця грамадзян.

Летась расейская эканоміка згенеравала $13648 падушавога ВУП - у 6 разоў менш, чым ЗША ($81632), у чатыры разы менш, чым Нямеччына, і амаль у 10 разоў менш, чым сусветны лідар - Люксембург ($129810).

За апошнія 10 гадоў ВУП на душу насельніцтва ў РФ, паводле звестак МВФ, скараціўся на 16%. У выніку ў сусветным рэйтынгу Расея апынулася на адным узроўні з Мексікай ($13642) і ніжэйшым, чым Панама ($18725), Аргенціна ($14024), Балгарыя ($15854) і Вугоршчына ($22146).

У найбліжэйшыя тры гады, паводле прагнозу МВФ, расейскі падушавы ВУП вырасце на 11%, да $15146. У выніку Расея адкоціцца ў восьмы дзясятак краін і прапусціць наперад Казахстан і Туркменістан: у першага да 2027 года ВУП на душу дасягне $15964, а ў другога - $15517. У далейшым гэта адставанне будзе толькі павялічвацца: да 2029 года расейскі падушавы ВУП складзе $15683 - на 15% менш, чым у Казахстане ($18396) і Туркменістане ($18202), паводле ацэнак МВФ.

Таксама, паводле разлікаў фонду, вышэй за Расею падымецца Турцыя ($14010), востраў Маўрыкій ($18124), Малайзія ($17075), Сербія ($17823) і Дамініканская Рэспубліка ($15925).

Агулам рост расейскага ВУП сёлета МВФ чакае на ўзроўні 3,2% - гэтак жа, як і Мінэканамразвіцця, якое на мінулым тыдні прадставіла прагноз на найбліжэйшую трохгодку. Урад Расеі ставіць задачу да канца пятага тэрміну Уладзіміру Пуціна павялічыць ВУП на 20% - велічыню, якой эканоміка не бачыла больш за два дзесяцігоддзі.

Але ў амбіцыйныя прагнозы расейскіх уладаў эксперты МВФ не вераць. На іх ацэнкі, рост расейскай эканомікі замарудзіцца да 1,8% у 2025 годзе і толькі 1,2% - у 2029-м.

У выніку Расея працягне расці павольней, чым свет агулам, і губляць долю ў глабальным ВУП. Цяпер яна складае 2,9%, а да 2029 года скароціцца да 2,7% - мінімуму за ўсю сучасную гісторыю краіны, прагназуе МВФ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках