1 траўня 2024, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Рыбачук: Расея пачала вайну, якую немагчыма выйграць

11
Алег Рыбачук: Расея пачала вайну, якую немагчыма выйграць

Разлікі Пуціна на тое, што яму ўдасца раскалоць свет, што Еўропа разваліцца, не апраўдаліся.

Пра гэта заявіў у сераду былы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Алег Рыбачук падчас круглага стала ў Інстытуце Гаршэніна, піша LB.ua.

«Расея абвясціла вайну, якую немагчыма выйграць. Гэта вайна ўсяму свету... Расея ўпершыню з Другой сусветнай вайны парушыла межы, РФ зрабіла выклік усяму свету, не прапанаваўшы новую сістэму, новыя каштоўнасці», - заявіў ён.

Рыбачук таксама лічыць, што Расея пачала вайну супраць сістэмы, часткай якой яна ёсць.

«Разлікі Расеі на тое, што ёй удасца раскалоць свет, што Еўропа разваліцца, не апраўдаліся», - дадаў ён.

Былы віцэ-прэм'ер Украіны ўпэўнены, што Расеі пасля эканамічных санкцый прыйдзецца вернуцца да сусветных правілаў.

Фота: polittech.org

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках