1 траўня 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дапамогуць Украіне ліквідаваць энэргазалежнасць ад Расеі

11
ЗША дапамогуць Украіне ліквідаваць энэргазалежнасць ад Расеі

Барак Абама і Пётр Парашэнка абмеркавалі дапамогу ЗША Украіне.

Лідары дзвюх краін зрабілі гэта на сустрэчы ў сераду, 4 чэрвеня, у Варшаве, куды яны прыбылі для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды першых часткова свабодных выбараў у Польшчы, у выніку якіх 4 чэрвеня 1989 года трыўмфальную перамогу атрымаў праваабарончы рух і прафсаюз "Салідарнасць", перадае Deutsche Welle.

У ходзе сустрэчы Барака Абамы і Пятра Парашэнкі, у якой удзельнічаў таксама дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, бакі абмеркавалі, якую дапамогу ЗША могуць аказаць Украіне ў навучанні асабістага складу сілавых структур, а таксама ў справе аднаўлення міру і эканамічнага росту ў гэтай краіне. Абама назваў абранне Парашэнкі на пасаду прэзідэнта Украіны "мудрым рашэннем" у цяперашняй крызіснай сітуацыі ў гэтай краіне. Каментуючы саміт "групы сямі", які мае адбыцца ў Брусэлі, Барак Абама адзначыў, што гэтая сустрэча ў вярхах стане важным сігналам падтрымкі Парашэнкі сусветнай супольнасцю.

Са свайго боку Пётр Парашэнка высока ацаніў салідарнасць заходняга свету з Украінай. "Мы бачым, што цяпер увесь свет знаходзіцца на нашым баку. Агрэсар асуджаны на ізаляцыю", - заявіў ён. Раней Парашэнка правёў асобную сустрэчу з Джонам Кэры. Кіраўнік дэярждэпа ЗША заявіў, што яго краіна рыхтуецца адсвяткаваць перамогу Парашэнкі на цырымоніі інаўгурацыі 7 чэрвеня. "Парашэнка перамог усюды. Цалкам відавочна, што ён атрымаў мандат на спробу ўвесці Украіну ў новую эру", - адзначыў Кэры.

Фота: REUTERS/Mykola Lazarenko/Pool

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках