1 траўня 2024, Серада, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікаў АБСЕ ў Данбасе выкралі расейскія «казакі»

6
Назіральнікаў АБСЕ ў Данбасе выкралі расейскія «казакі»

Да выкрадання прадстаўнікоў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны 29 траўня датычныя расейскія «казакі».

Пра гэта гаворыцца ў заяве Службы бяспекі Украіны.

«СБУ ўстаноўленае непасрэднае дачыненне расейскіх казацкіх структур у пастаўках зброі тэрарыстычным арганізацыям, якія дзейнічаюць на ўсходзе Украіны, а таксама да выкрадання прадстаўнікоў АБСЕ 29 траўня. Па словах атамана «Усевялікага войска Данскога» Мікалая Козіцына, усе свае дзеянні ў дачыненні да ўтрымання закладнікаў ён узгадняе з Масквой», - гаворыцца ў паведамленні.

«Гэта каманда зверху. Здалёк-здалёк... Усё ўзгоднена», - цытуе СБУ яго словы.

Нагадаем, 26 траўня спецыяльная назіральная місія АБСЕ на Украіне страціла кантакт з камандай з чатырох чалавек, якая працуе ў Данецкай вобласці. Апошні раз на сувязь назіральнікі выходзілі ў панядзелак у 18:00 па мясцовым часе. Акрамя таго, 28 траўня ў Данецкай вобласці была затрыманая яшчэ адна група з 11 назіральнікаў АБСЕ, якая накіроўвалася ў Днепрапятроўск. Пасля назіральнікі з другой групы былі вызваленыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках