1 траўня 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архіпаву могуць перагледзець абвінавачанне

10
Архіпаву могуць перагледзець абвінавачанне

Былому намесніку генпракурора Аляксандру Архіпаву, магчыма, будзе перагледжанае абвінавачванне.

Спрэчкі ў судовым працэсе па справе былога намесніка генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава, якія планаваліся на 4 чэрвеня, не адбыліся. Хутчэй за ўсё, будзе перапрад'яўленае абвінавачванне, паведаміла БелаПАН кіраўнік прэс-службы Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Працэс праходзіць з 20 траўня ў памяшканні Вярхоўнага суда ў закрытым рэжыме.

Нагадаем, Архіпаў абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі па ч. 3 арт. 424 КК, у атрыманні хабару па ч. 3 арт. 430 КК. Разам з ім па справе праходзіць былы старшыня Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў неданясенні аб злачынстве па ч. 1 арт. 406 КК. Абодва фігуранта справы знаходзяцца на волі.

4 лістапада 2013 Архіпаў быў адхілены ад пасады намесніка генпракурора, якую ён займаў з ліпеня 2012 года, і звольнены з органаў пракуратуры "за дзеянні, якія дыскрэдытуюць званне пракурорскага работніка". У дачыненні да Архіпава распачалі справу па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У лістападзе таксама была інфармацыя аб затрыманні кіраўніка гандбольнай федэрацыі Канаплёва, якую той абверг 27 лістапада.

14 лістапада 2013 года Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам генпракурора Аляксандра Канюка, запатрабаваў далажыць аб расследаванні канкрэтных крымінальных спраў, у тым ліку ў дачыненні да Архіпава.

"Пасля таго як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба? Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна", - заявіў Лукашэнка.

"Дружкі там яго (Архіпава) ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Не важна, якія ў іх там былі стасункі, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэту справу замялі. Што падумаюць людзі, навакольныя, сям'я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры", - запатрабаваў Лукашэнка ад генпракурора.

30 студзеня намеснік генпракурора Аляксей Стук распавёў, што ДТЗ, пра якое згадваў Лукашэнка, кажучы пра прычыны адхілення Архіпава ад пасады і яго крымінальнага пераследу, адбылося ў 2012 годзе. У выніку аварыі загінула дзяўчына, а кіроўца - малады менчук, не сваяк чыноўніка, падкрэсліў Стук, сышоў ад адказнасці. "Зыходзячы з гэтага, у дачыненні да нашага калегі праводзіцца папярэдняе расследаванне", - сказаў намеснік генпракурора.

Некалькімі днямі раней Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх СМІ сказаў: "Загінула дзяўчына. Яе пасадзіў на матацыкл адзін з сыночкаў буйнога бізнесмена, які меў буйных заступнікаў. Забіў дзяўчыну на матацыкле, п'яны, без правоў, без усяго, і яго там добра адмазалі. Усіх да аднаго пасадзілі, зараз справа ў суд накіроўваецца. Але гэта выпадкі адзінкавыя. Дарэчы, следчы сядзіць, і пракуроры ніжэйстаячыя, і гэты Архіпаў там. Не ведаю, выпусцілі яго пад падпіску ці не. Пойдзе суд, і ведаеце, калі прэзідэнт, адкрыта вам скажу, не ўмяшаецца - і шмат атрымае. Хоць не зусім ён вінаваты, там іншыя ў гэтым вінаватыя, але рашэнне ён прымаў".

Фота: minpraud.by

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках