13 траўня 2024, панядзелак, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра распаўсюджвальнікаў спайса затрыманыя ў Заводскім раёне Менска

10
Чацвёра распаўсюджвальнікаў спайса затрыманыя ў Заводскім раёне Менска

Затрыманне правялі супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі разам з байцамі "Алмазу".

6 чэрвеня ў ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што сярод затрыманых 20-гадовы мянчук, які распаўсюджваў спайсы. Малады чалавек дробнымі партыямі набываў міксы, пасля чаго перапрадаваў, у асноўным сваім знаёмым, і ўжываў сам. Дарэчы, маці затрыманага таксама раней была асуджаная за незаконны абарот наркотыкаў, паведамляе БелаПАН.

Курыльныя сумесі першаму фігуранту збываў 22-гадовы мянчук, якога пасля затрымалі каля адной з навучальных устаноў на тэрыторыі Заводскага раёна Менска разам з двума знаёмымі. Пры асабістым вобшуку ў маладых людзей было канфіскавана некалькі скруткаў са спайсамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках