13 траўня 2024, панядзелак, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух у Менску абмяжуюць праз лукашэнкаўскую агітку

13

Для здымак фільма «Авель» заўтра перакрыюць вуліцу Старажоўскую.

Не так даўно менчукоў узбурыла навіна аб з'яўленні ў цэнтры сталіцы згарэлага пасажырскага аўтобуса. СМІ паспяшаліся паведаміць: ні аб якой надзвычайнай падзеі гаворка не ідзе, проста на праспекце праходзяць здымкі мастацкага фільма. Сёння, як аказалася, здымачны працэс працягваецца. На гэты раз здымаюць сцэну на шляхаправодзе па вуліцы Ціміразева праз вуліцу Арлоўскую, піша onliner.by.

«Працэс здымак узгоднены з ДАІ, - распавялі інспектары. - На нейкі час быў перакрыты рух на шляхаправодзе ў абодва бакі. Заўтра будуць здымаць яшчэ адну сцэну. Зноў абмяжуюць рух - на гэты раз на ўчастку вуліцы Старажоўскай ад вуліцы Багдановіча да праспекта Машэрава».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках