2 траўня 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бельгійскай заўзятарцы адмовілі ў кантракце мадэлі праз фота з газэллю

17
Бельгійскай заўзятарцы адмовілі ў кантракце мадэлі праз фота з газэллю

Кампанія L'Oreal разарвала кантракт з 17-гадовай балельшчыцай зборнай Бельгіі Аксэль Дэспігелерэ.

Пастанова была прынятая пасля таго, як у інтэрнэце з'явілася фатаграфія, на якой дзяўчына сядзіць побач з забітай газэллю. Фатаграфія была зроблена падчас палявання ў Афрыцы, а пазней выкладзеная на старонцы Аксель Дэспігелерэ ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» (пасля гэтага яе акаўнт у сацсетцы быў выдалены). Подпіс пад здымкам абвяшчаў, што бельгійка цяпер «гатовая папаляваць на амерыканцаў», піша Lenta.ru.

Фатаграфія была выкладзеная напярэдадні матчу 1/8 фіналу чэмпіянату свету паміж Бельгіяй і ЗША.

Пасля негатыўнай рэакцыі карыстальнікаў бельгійка адказала паведамленнем: «Я не хацела нікога пакрыўдзіць, гэта быў жарт. Дзякуй за разуменне». У гэты момант яе асабістая старонка па-ранейшаму недаступная.

Прадстаўнікі L'Oreal не паведамілі пра дакладную прычыну разрыву пагаднення, заявіўшы толькі, што яны не тэстуюць сваю прадукцыю на жывёлах.

Падчас гульні 22 чэрвеня паміж Бельгіяй і Расеяй (0:1) аператары і рэжысёры сустрэчы звярнулі ўвагу на яркую дзяўчыну, убраную ў строй у колерах нацыянальнай зборнай. Неўзабаве Аксель патрапіла на вялікія экраны стадыёна, а раніцой заўзятары стварылі ў «Фэйсбуку» прысвечаную ёй старонку, якая сабрала вялікі лік лайкаў.

L'Oreal прапанавала Аксель гадавы кантракт прафесійнай мадэлі. Дзяўчына нават паспела зняцца ў адным роліку кампаніі, і за два дні відэа сабрала больш за 1,7 мільёна праглядаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках