20 траўня 2024, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-спікер Савета Федэрацыі Расеі прапанаваў нанесці ўдар па Украіне

103
Віцэ-спікер Савета Федэрацыі Расеі прапанаваў нанесці ўдар па Украіне

Яўген Бушмін прапанаваў нанесці кропкавы ўдар па тэрыторыі Украіны.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости». З ягоных слоў, гэта дапаможа спыніць абстрэлы расейскай тэрыторыі з боку Украіны.

«Трэба зрабіць паказальна, калі гэта была артылерыйская ўстаноўка, яна павінна быць ліквідаваная, трэба прад'явіць грамадскасці сам факт - што ўсялякая атака супраць Расеі будзе спыненая. Патрэбен кропкавы адэкватны адказ», - сказаў Яўген Бушмін.

Са слоў сенатара, такім чынам з абстрэламі сваёй тэрыторыі змагаецца, напрыклад, Ізраіль.

Бушмін распавёў, што апошнія два тыдні знаходзіўся ў Растоўскай вобласці. «Складваецца такое адчуванне, што калі раней абстрэлы не былі накіраваныя супраць расейскіх памежнікаў, то цяпер усё часцей ладзяць правакацыі, бо іншага спосабу прымусіць нас уступіць у супрацьстаянне з украінскімі сілавікамі няма», - заявіў палітык.

Раней з абвінавачваннямі і пагрозамі ў адрас Украіны выступіла расейскае МЗС. Аднак украінская старана зняпраўдзіла інфармацыю аб абстрэле тэрыторыі сумежнай дзяржавы.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках