Сенсацыйная знаходка археолагаў: пад Гарадком адкапалі гаршчок Х стагоддзя
4- 18.07.2014, 12:04
- 12,148
Артэфакт знойдзены падчас раскопак кургана ў Гарадоцкім раёне на зямлі былога Полацкага княства.
Знойдзены магільны гліняны гаршчок належыць да пачатку Х стагоддзя, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
Знаходка цяпер чакае экспэртызы, у тым ліку антрапалагічнай. Археолагі прадоўжаць працу ў Гарадоцкім раёне. Менавіта там знаходзіцца адзін з самых старажытных на тэрыторыі Беларусі курганоў, датаваны VI-VIIІ стагоддзем нашай эры.
Нагадаем, днямі ў Мсціславе была знойдзеная берасцяная грамата, трэцяя ў Беларусі.