Парламент Грузіі ратыфікаваў пагадненне з ЕЗ
8- 18.07.2014, 18:31
- 5,829
Парламент Грузіі на пасяджэнні ў рамках пазачарговай сесіі ратыфікаваў Пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам.
Пра гэта паведамляе УНІАН.
За ратыфікацыю Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, неад'емнай часткай якога з'яўляецца пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, аднагалосна прагаласавалі 123 дэпутаты, якія прайшлі рэгістрацыю, з 150 прадстаўленых у парламенце Грузіі.
Нагадаем, што 27 чэрвеня Еўрапейскі Звяз падпісаў Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай, Малдовай і Грузіяй.