2 траўня 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраз з мошчамі Сергія Раданежскага прывязуць у Менск

25
Абраз з мошчамі Сергія Раданежскага прывязуць у Менск

Святыня будзе знаходзіцца ў сталіцы да 25 ліпеня.

З бласлаўлення Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор Менска сёння будзе прынесены з Троіца-Сергіевай лаўры абраз з частачкай мошчаў вялебнага Сергія Раданежскага, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

Святыня будзе знаходзіцца ў кафедральным саборы да 25 ліпеня. Прынясенне шанаванага абраза ў епархіі Рускай праваслаўнай царквы прымеркаванае да святкавання 700-годдзя з дня нараджэння вялебнага Сергія.

Сустрэча абраза адбудзецца на плошчы ля Свята-Духава кафедральнага сабора а 17.30. Доступ да яго для пакланення будзе адкрыты з 21 да 24 ліпеня з 7.00 да 22.00, 25 ліпеня - з 8.00 да 14.30, пасля чаго абраз адправяць з Менска.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках