2 траўня 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы канцлагера ў Менску будуюць жылыя дамы

11

Тэрыторыю ў раёне вуліцы Якуба Коласа хочуць аддаць пад будаўніцтва шматкватэрных дамоў і дзіцячага садка.

Наваколлі вайсковай часткі па вуліцы Якуба Коласа гэта тэрыторыя Пушкінскіх казарм. Вайскоўцы размясціліся тут яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (тэрыторыю на паўночнай ускраіне Менска ў 1930-я перадалі вайсковаму мястэчку артылерыйскага палка). Але не паспелі як след уладкавацца - узвялі толькі некалькі будынкаў, частка якіх, дарэчы, захаваліся і да гэтага дня, паведамляе «Iнтерфакс».

А ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Пушкінскіх казармах знаходзілася гарадское часовае перасыльнае аддзяленне сумна вядомага лагера для ваеннапалонных «Шталаг-352» (Stalag 352). Зараз мемарыял на скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Калініна адзначае месца, дзе загінулі і былі пахаваныя каля 10 000 ваеннапалонных.

Структурна «Шталаг-352» складаўся з дзвюх частак - так званага «Ляснога лагера» каля вёскі Масюкоўшчына і «Гарадскога лагера» ў разгляданым намі раёне. У пачатку ліпеня 1941-га на тэрыторыі горада ваеннапалонных сагналі на найбліжэйшую пустку, а ў казармах размясцілі лагерны лазарэт. Тут жа размяшчаўся апарат акруговага каменданта лагераў ваеннапалонных.

Увосень 1941-га ваеннапалонныя пабудавалі лёгкія адрыны, якія сталі баракамі для размяшчэння кантынгенту зняволеных, які папаўняўся. Ля варот лагера быў узведзены дом для аховы. Тэрыторыя ад лагера да Пушкінскага пасёлка (раён вуліцы Чарнышэўскага) была абгароджаная адным радам калючага дроту - там былі разбітыя агароды нямецкай падсобнай гаспадаркі, якая абслугоўвалася ваеннапалоннымі.

Гарадскі лагер у Пушкінскіх казармах быў ліквідаваны вясной 1943 года. На ягоным месцы пасля эвакуацыі лагернага шпіталя размясцілася частка СС. А цяпер, праз 70 з невялікім гадоў, плануецца пабудаваць новае жыллё.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках