Шчучынскія чыноўнікі купляюць аўтамабілі за кошт мясцовых жыхароў
10- 25.07.2014, 12:01
- 11,009
Агульны кошт двух аўто - 49 тысяч даляраў.
Як стала вядома сайту charter97.org, Шчучынскі райвыканкам абвясціў тэндэр на куплю двух легкавых аўтамабіляў на суму - 500 мільёнаў рублёў або 48590 даляраў паводле актуальнага курсу Нацбанка. Маркі і тыпы аўто не пазначаныя. Крыніца фінансавання - мясцовы бюджэт. Такім чынам мы ў чарговы раз бачым, што падаткі мясцовых жыхароў чыноўнікі распускаюць на сваю раскошу.