1 траўня 2024, Серада, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Земфіра праспявала песню пра фальш (Відэа)

Рок-гурт The Uchpochmack, у якім бярэ ўдзел спявачка Земфіра і яе пляменнікі Арцём і Артур Рамазанавы, прэзентавала новую песню на фестывалі «SVOY Суботнік» у Маскве.

The Uchpochmack адкрывалі фестываль, які прайшоў у парку Горкага ў суботу, 5 ліпеня. Падчас сэта гурт сыграў тры песні з першага сінгла, які выйшаў у лістападзе 2013. Песню «Mistress», якую першапачаткова спявае лідэр Brazzaville Дэвід Браўн, выканаў Рэнарс Каўперс з Brainstorm, піша «Сноб».

Пад канец гурт сыграў песню з умоўнай назвай «Гэтым летам» пра дождж і фальш. Перш чым пачаць спяваць, Земфіра распавяла, што напісала другі куплет разам з басістам Лукой незадоўга да выступу. Рэфрэнам у песні гучаць радкі «Калі мы выжывем гэтым летам, то з намі ўжо нічога не здарыцца».

Наступны выступ праекта Земфіры пройдзе 12 ліпеня ў Ніжнім Ноўгарадзе на фестывалі Alfa Future People. Акрамя таго, на сайце спявачкі паведамляецца аб сакрэтнай імпрэзе, аб якой вядома толькі, што на ёй выступіць The Uchpochmack.

Першыя песні праекта Земфіры з'явіліся на iTunes у лістападзе 2013 года, напераменку узначаліўшы тыднёвыя чарты. У сеціве з'явіліся маляваныя партрэты ўдзельнікаў групы: Ракеты, Лукі і Бро. Першы жывы выступ і пэзентацыя каманды адбыліся 14 снежня таго ж года на маскоўскім канцэрце Земфіры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках