Беларусы Канады адзначылі Купалле
7- 8.07.2014, 14:35
- 12,939
Традыцыйны Купальскі фэст прайшоў у Слуцку, які знаходзіцца ў канадскай правінцыі Антарыё.
Імпрэзу арганізавала беларуская дыяспара Таронта і фольк-гурт «Яваровы людзi» пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай, перадае «Радыё Свабода».
Падчас купальскага фестывалю былі праведзеныя майстар-класы ў пляценні паясоў, вянкоў, вышыўцы, танцам і песнях. Удзельнікаў імпрэзы таксама чакаў кірмаш.